Як стаць беларусам?

IMG_2830 IMG_2909Адзначыць  свята Дня роднай мовы 22 лютага ў Цэнтральную дзіцячую  бібліятэку прыехаў журналіст, пісьменнік, бард Зміцер Бартосік разам  з сям’ёй.  Менавіта ў нашай  бібліятэцы  ўпершыню  Зміцер Бартосік выступіў з жонкай, дачушкай і маленькім сынам. Прысутныя пазнаёміліся з беларускай аўтарскай песняй.  Спадар Зміцер расказаў, што тое, што ён спявае па-беларуску,  з рускамоўнай песеннай класікі,  пераклаў Рыгор Барадулін. Успамінаў, што не вывучаў беларускую мову ў школе, а сёння на сустрэчах аднакласнікаў, адзін з нямногіх, хто размаўляе на беларускай мове. Дзякуй сям’і Бартосікаў за такі прыгожы музычны выступ. Яны хваляваліся, што першы блін будзе комам. А мы кажам: “Гэта не так. Нам вельмі спадабалася!” Падлеткі сустрэліся з беларускамоўнай сям’ёй Зміцера Бартосіка. Ці дапаможа абуджэнню  іх беларускасці прыгожае, кранальнае выкананне песен на роднай мове сям’і Бартосікаў.  Спадзяёмся, што так!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь