Як на “Вясёлкіны” імяніны

Коцік-пухнацік,

Жоўтыя вочкі,

Мякка па хаце

Сонечнай ходзіць.

Хітрыкі ў зрэнках

З сонцам балююць.

Коцю Алёнка

З ранка малюе.

Кот на паперы,

Быццам сапраўдны:

Хвост цёмна-шэры,

Нос – шакаладны.

вяс 1вяс2Прэзентацыя чарговага, 10-га нумара часопіса «ВЯСЁЛКА», у бібліятэцы № 6 ім. В. Віткі прайшла весела і творча. Трэцякласнікі 60-й сталічнай школы прыйшлі да нас вясёлай талакою, з добрым настроем і прагай да ведаў.

Увазе цікаўных быў прадстаўлены ўрывак лялечнага спектакля па аповеду Т.Бунта “Чароўны кошык”. Дзеці   чыталі вершы на роднай мове, артыстычна і выразна. Лепшыя былі ўзнагароджаны невялічкімі прызамі.

вяс3Асаблівы інтарэс выклікала рубрыка  часопіса “Упершыню ў “Вясёлцы”, у якой прапаноўвалася трыма спосабамі хутка намаляваць ката. З якім азартам уключыліся ў работу ўдзельнікі мерапрыемства! Часопіс дапамог дзеткам адкрыць у сабе новыя таленты. Бо ўсё новае так цікава!

 Без сумневу, кожная прэзентацыя часопіса павялічвае колькасць  яго падпісчыкаў, а значыць, і чытатачоў  на роднай мове.

 

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь