Вынікі конкурсу «Творы Купалы і Коласа нас вучаць Радзіму любіць»

чт1чт2Дзіцячая бібліятэка № 6 ім. В. Віткі дэлегавала сваіх удзельнікаў на падвядзенне вынікаў конкурсу «Творы Купалы і Коласа нас вучаць Радзіму любіць».

Спецыяльны прыз конкурсу ад музея Я. Купалы атрымала Анастасія Мастоўская, наша пастаянная чытачка і актыўная ўдзельніца ўсіх бібліятэчных мерапрыемстваў.

чт3Фатаграфія «Сон на кургане» атрымалася загадкавай, кожны бачыць у ёй штосьці чароўнае: ці то лясную царэўну, ці то русалку… Віншуем Насцю! Вельмі рады яе поспеху!

Адметнасцю мерапрыемства стала выступленне чытальнікаў. А выступілі яны  цудоўна! Колькі артыстызму, душэўнасці і сапраўднага прафесійнага майстэрства ўбачылі і пачулі гледачы!

Нацыянальныя касцюмы дадалі асаблівага імпэту выступоўцам. Вершы на роднай мове ўсе слухалі, затаіўшы дыханне. Юныя артысты атрымалі заслужаныя прызы, а прысутныя адчулі шчырую радасць за дзяцей. Творы Купалы і Коласа вучаць радзіму любіць. Гэта так…

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь