Вялікія прыгоды Какоса Маракоса: творчая сустрэча з Сержам Мінскевічам

19 кастрычніка ў бібліятэцы №1 адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам, публіцыстам, перакладчыкам Сержам Мінскевічам. Серж Мінскевіч адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ», літаратурны кансультант газеты «Пераходны ўзрост», стыпендыят Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы «Gaude Polonia» (2007). Працуе ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

На творчую сустрэчу з намі і дзецьмі Серж Мінскевіч завітаў разам з кнігай «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса». Гэта гісторыя пра Какоса, якога назвалі Маракосам, боёнпакараеакіянскіяпрасторы, нібысапраўднымарак. Па дарозе яму сустракаюцца самыя розныя жыхары мора. Адны з іх становяцца пагрозай, другія — сапраўднымі сябрамі.

Аўтар спяваў для нас свае песні, чытаў урыўкі з кнігі, загадваў загадкі, адказваў на пытанні.

Творчая сустрэча з Сержам Мінскевічам перарасла ў сапраўдную марскую энцыклапедыю для будучых вандроўнікаў.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь