Віткаўскія чытанні

На чоўне сабраўся ў бязмежную даль…

в2 в4Гасцінна расчыніла дзверы для чытачоў блізлеглых школ і горада дзіцячая бібліятэка № 6 імя В.Віткі. 16 мая, у дзень нараджэння Васіля Віткі, адбылося адкрыццё Віткаўскіх чытанняў, якія ўжо сталі традыцыйнымі. На працягу шасці гадоў ладзяцца яны ў бібліятэцы, якая носіць імя слыннага беларускага дзіцячага пісьменніка, вядомага далёка па-за межамі краіны. На працягу цэлага тыдня тут будуць працаваць усе пляцоўкі ( літаратурная, тэатральная, мастацкая), на якіх мы будзем знаёміць сваіх чытачоў з літаратурнай спадчынай Васіля Віткі.

А сёння, 17 мая, чытачы бібліятэкі са 105-й сталічнай школы сустрэліся ў рэжыме online з чытачамі Случчыны – радзімы Цімоха Васільевіча. З двух бакоў па-майстэрску гучала Віткаўскае слова в1з вуснаў дзетак. Як сапраўдныя акторы чыталі творы чытачы са Слуцка і Мінска, перадавалі прывітанні. Госцем тэлемаста быў вядомы беларускі пісьменнік, аўтар больш 50-ці кніг для дзяцей, які добра ведаў Васіля Вітку, “браў” у яго ўрокі роднага слова Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі. в4Цікавыя гісторыі распавёў ён пра сустрэчы з Васілём Віткам. Усе разам спрабавалі сябе ў вымаўленні скорагаворак, разгадцы загадак. Гучыць беларускае роднае Віткаўскае слова! Як гэта цудоўна! А напрыканцы – сюрпрыз – лялечны спектакль “Вавёрчына гора”. Мы запрашаем усіх жадаючых на нашы пляцоўкі, у бібліятэку імя В.Віткі!!!

Пачатак а 12-й гадзіне!!!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь