Выцінанка – беларускі цуд”: майстар-клас і прагляд мультыплікацыйных фільмаў на беларускай мове да Міжнароднага дня роднай мовы

mAFxWaLdLLM«Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара…»

(П. Панчанка «Родная мова»)

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова – беларуская. Наша мова вытрымала розныя гістарычныя выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

6wqK3U03BVMУ рамка «Тыдня роднай мовы» разамxZ-lFfVxbWI з маленькімі вучнямі  11-й  гімназіі мы, бібліятэкары дзіцячай бібліятэцы №10, сустрэліся ў нашай утульнай бібліятэцы, каб глыбей пазнаць усе тонкасці не толькі беларускай мовы, але і нашых традыцый.

З дапамогай развіваючых відэа для дзяцей «Умачка» мы вучыліся лічыць па-беларуску, а таксама даведаліся, як гучаць назвы птушак і прафесій на роднай мове. А яшчэ дзеткі пабывалі на майстар-класе «Выцінанка — беларускі цуд», дзе ўсімі сваімі сіламі спрабавалі спасцігнуць гэта рамяство. У выніку ў іх атрымаліся цудоўныя 3D-зайцы!

Дзеці былі вельмі задаволеныя і яшчэ раз пераканаліся, што беларуская мова — гэта просто і цікава!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь