Вечар – дыялог

IMG_1173IMG_116128 лютага ў дзіцячай бібліятэцы №9 адбылося свята. У нашай канферэнц- зале сабраліся разам: вучні 4 В класа 131 СШ; студэнты  431-й групы БДУКі з выкладчыкам, дацэнтам кафедры мэнеджменту Бігезай В. М.; мададая беларуская пісьменніца Надзея Ясмінска і мы, супрацоўнікі бібліятэкі.

“Вечар – дыялог” – такая назва нашага сумеснага мерапрыемства. І, хаця быў поўдзень, цікавы дыялог адбыўся… На працягу нашай сустрэчы чытачы з задавальненнем паслухалі выступленне аўтара, урыўкі з яе твораў у выкананні студэнтак і паўдзейнічалі ў электронных віктарынах: “Кветкавай” і “Замкі роднай Беларусі”.

IMG_1153IMG_1160А потым мы разам… старанна малявалі кветкі ў чаканні вясны, якая прыйшла-такі на наступны дзень, 1 Марта. Сумесныя намаганні далі нядрэнны вынік: ніхто не сумаваў і не застаўся абыякавым!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь