“Усё, што вы хацелі ведаць пра Віцебшчыну”

5 12 лютага ў5 075 Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы чытачам было прапанавана прыняць удзел у новай экспрэс-віктарыне з цыкла “Нашае, роднае, любае…” пад назвай “Усё, што вы хацелі ведаць пра Віцебшчыну”. Нашы маленькія чытачы і іх бацькі выцягвалі са скрыначкі па дзве паперкі з пытаннямі, якія былі прысвечаны гістарычным падзеям і сучаснаму жыццю Віцебскай вобласці. З вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне і самі бібліятэкары. Па салодкай цукерцы атрымалі ўсе, хто правільна адказваў на пытанні. Супрацоўніца бібліятэкі, якая праводзіла апытанне, запрасіла чытачоў і надалей прымаць удзел у падобных віктарынах, бо хай гэта гучыць знаёма і паўторана было не раз, але ж ісціна не меншае ад яе паўтарэння: любоў да роднай зямлі, да свайго краю немагчыма без ведання яго гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі. Запрашаем чытачоў 19 сакавіка прыняць удзел у наступнай экспрэс-віктарыне пад назвай “Усё, што вы хацелі ведаць пра Гомельшчыну”.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь