Ура дзіцячай кнізе!

2Тыдзень3 літаратуры краін Паўночнай Еўропы (першапачаткова Тыдзень бібліятэк краін Паўночнай Еўропы) ужо больш за 20 гадоў з’яўляецца культурным праектам, накіраваным на распаўсюджванне любові да чытання, літаратуры і скандынаўскай традыцыі апавядання, якая не ведае межаў. 14 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага ў рамках Тыдня літаратур Паўночных краін адбылося адкрыццё выставы Шведскай акадэміі дзіцячай кнігі “Ура дзіцячай кнізе! 17 прычын чытаць дзіцячыя кнігі”. Выстава арганізавана пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Беларусі і Шведскага інстытута.

 “…Сёння мы ведаем, что чытанне развівае мозг. Яно выводзіць нас на новы ўзровень абстрактнага мыслення. Будучыня патрабуе ад нашых дзетак здольнасці вырашаць праблемы і канфлікты, думаць па-новаму і разумець іншых людзей ды іншыя культуры…” Менавіта такімі словамі чытачоў бібліятэкі сустракае выстава, на якой прадстаўлены 17 ілюстрацый з кніг пісьменнікаў Паўночных краін. Кожная з карцін не пакідае абыякавым гледача, а  прымушае задумацца, здзівіцца, усміхнуцца…

 Вось 17 прычын чытаць дзіцячыя кнігі:

  • Кніга дапамагае нам развіваць мову.
  • Кніга – частка нашай культурнай спадчыны. Яна дае нам агульны досвед і веды.
  • Кніга прымушае нас задумацца над тым, што правільна, а што не, што добра, а што кепска.
  • Кніга дапамагае нам зразумець, што мы ўсе вельмі падобныя і, разам з тым, вельмі розныя.
  • Кніга задае нам новыя пытанні, якія прымушаюць нас разважаць.
  • Кніга дапамагае нам фармуляваць думкі, пашырае межы свядомасці і ўласны свет.
  • Кніга абуджае фантазію і дапамагае нам развіваць вобразнае мысленне.
  • Кніга дазваляе нам быць кімсьці іншым, развівае нашую здольнасць да спагады і эмпатыі.
  • Кніга паказвае нам, што амаль на ўсё можна глядзець з розных бакоў.
  • Кніга прымушае нас смяяцца і плакаць, суцяшае нас ды адкрывае нам новыя далягляды.
  • Кніга заўсёды побач з намі, калі нам самотна.
  • Кніга дапамагае нам лепш зразумець сябе, калі мы чытаем пра кагосьці, хто думае і адчувае так, як і мы.
  • Кніга дае нам веды пра прыроду, тэхніку і гісторыю, пра іншыя краіны ды розныя лады жыцця.
  • Кніга тлумачыць нам, як уладкаваны сусвет, і дапамагае зразумець, як рэчы звязаныя паміж сабой.
  • Чытанне кнігі ўголас – гэта сустрэча дзяцей з дарослымі.
  • Дзіцячая кніга дазваляе сустрэцца з рознымі формамі мастацтва – ілюстрацыяй, фатаграфіяй, паэзіяй, драмай.
  • Дзіцячая кніга – гэта першая сустрэча з літаратурай – бязмежным сусветам, які застаецца з намі на працягу ўсяго жыцця.

Сардэчна запрашаем чытачоў і гасцей бібліятэкі на выставу падчас Тыдня літаратур Паўночных краін, 12-18 лістапада 2018 года, у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку, каб знайсці сваю прычыну больш чытаць кнігі і атрымаць вялікае задавальненне ад простых, але такіх шчырых карцін!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь