У.М. Мазго ў дзіцячай бібліятэцы №12

20160620_110711Мазго ВУ дзіцячую бібліятэку № 12 «Завітала ў госці казка”, а разам з ёй і аўтар гэтай і многіх іншых цудоўных кніжак для дзяцей беларускі пісьменнік Уладзімір Мінавіч Мазго.

Дзеці школьнага лагера СШ № 116 нават не здагадваліся, што ў гэты дзень іх чакае шмат цікавых фактаў, таямніц і адкрыццяў, якія яны зрабілі разам з кнігамі Уладзіміра  Мазго. Так, напрыклад, як ні дзіўна, “агонь адкрыў вадзяны пацук”, а “ў нябёсах – таямніц болей чым  адкрыццяў”, што “лепшы ў свеце мараход – гэта кот”, што “зубру даў сіл каранямі дзівасіл”, а галоўнае “шмат у свеце розных дзіваў , даражэй за ўсй – Радзіма!”.

Вершы, казкі, загадкі, скорагаворкі, жартлівыя анаграмы – усё , што стварае для дзяцей Уладзімір Мінавіч вельмі падабаецца юным чытачам, абуджае ў іх фантазію і жаданне чытаць на роднай беларускай мове. А жывыя, цікавыя сустрэчы з пісьменнікамі ў бібліятэцы даюць для гэтага добры стымул.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь