У госці да Францыска Скарыны

DSCN5640DSCN5652У гэтым годзе беларуская друкаваная кніжка святкуе свой 500-гадовы дзень нараджэння. Гэта вельмі знакавая падзея для кожнага беларуса і асабліва для тых, хто мае дачыненне да кнігі. Менавіта таму, дзетям ды і нам, цікава было адправіцца далёка-далёка ў мінулае і сустрэцца там з нашым першадрукаром. Разам з героямі кнігі дакрануцца да станка друкара, патрымаць у руках першую надрукаваную кнігу “Псалтыр”…

DSCN5644IMG_1647Здзейсніць гэта 23 мая нам дапамагла Ева Нэмм і яе кніжка “В гостях у Франциска Скорины”.

Як заўсёды, бібліятэка рыхтуе да такой сустрэчы нешта сваё, адмысловае, што яшчэ не рабіла ніколі.

На гэты раз на сцяне ў гасцёўні ўзнік рэбус-загадка. Як ён выглядаў, відаць на фотаздымку. Мы задалі праз яго нашым чытачам пытанне: “Чаму ў інтэрнэце пішуць, што гэта кніга пісалася ў дванаццаць рук?”

Факт цікавы і, канешне, адразу даць правільны адказ не ўдалося нікому. Але калі Алена Стэльмах сваім прыемным голасам стала расказваць, як узнікла ідэя кнігі, як яна пісалася і што гэта “сямейны праект” – усё стала зразумела.

Хочыцца зазначыць, што ў Алены Анатольеўны атрымаўся нейкі вельмі нязмушаны і кранальны ўрок патрыятызму, бо дзеці, пад уплывам пачутага, самі сталі чытаць вершы пра Беларусь, расказваць, чым з’яўляецца менавіта для іх Радзіма.

А адна дзяўчынка ўстала і вельмі ўсхвалявана выказала словы ўдзячнасці свайму школьнаму бібліятэкару, настаўніцы за тое, што яны прывялі іх у нашу бібліятэку на гэтую сустрэчу.

Пасля заканчэння імпрэзы дарослыя яшчэ доўга размаўлялі з пісьменніцай, а дзеці “фоткалі” адзін аднаго на фоне рэкламнага стэнда кнігі (як цяпер модна казаць – у межах фотазоны), ды паабяцалі нам знайсці буктрэйлер пра кнігу ў “сетцы”, да таго ж яшчэ раз успомніць нашу сустрэчу. Спадзяёмся, што так яно і адбудзецца. І яшчэ спадзяёмся, што кніга Евы Нэмм “В гостях у Франциска Скорины” не згубіцца ў фондзе бібліятэкі, бо яе будуць актыўна чытаць

P. S. Нашы чытачы першыя патрымалі ў руках і пазнаёміліся з працягам кнігі “Большое представление для Сонечки.”

 

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь