У дзядулі Васіля – вельмі чулая душа

“У дзядулі Васіля – вельмі чулая душа” – літаратурны экскурс па творчасці В. Віткі

 д1д316 мая, дзіцячая бібліятэка № 6 з усімі аматарамі кнігі адзначае дзень нараджэння любімага пісьменніка – Васіля Віткі.

І нам вельмі прыемна, што ў гэты цудоўны вясновы дзень нашу радасць падзялілі чытачы 3-га класа 105 сталічнай школы.

Увазе хлопчыкаў і дзяўчынак быў прадстаўлены дакументальны фільм-успамін унучкі пісьменніка – Юліі пра любімага дзядулю, чалавека вялікага сэрца і вялікага таленту, які прысвяціў сваё жыццё дзецям.

Школьнікі з задавальненнем чыталі вершы В. Віткі, удзельнічалі ў конкурсе загадак, паглядзелі спектакль па матывах казак нашага пісьменніка.

Асаблівая атмасфера свята спадабалася ўсім!!!

Няхай гэтыя цёплыя пачуцці і гэты настрой застануцца ў памяці як мага даўжэй!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь