Тыдзень бібліятэк Паўночных краін Еўропы

IMG_0780IMG_090816 лістапада пры падтрымцы Цэнтра шведскіх даследаванняў і Савета міністраў Паўночных краін ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы прайшло цікавае мерапрыемства ў рамках праекта “Тыдзень бібліятэк Паўночных краін Еўропы”.

Дырэктар Цэнтра шведскіх даследаванняў Марыя Сакавец расказала пра тое, чым займаецца цэнтр, пазнаёміла дзяцей са сцягамі паўночных краін.

Студэнткі ФМА БДУ правялі віктарыну, прысвечаную Паўночным краінам і літаратуры Паўночных краін Еўропы.Пытанні вельмі спадабаліся дзецям. Хлопчыкаў і дзяўчынак уразіў той факт, што канструктар “Lego” паходзіць з Даніі. Усе, хто адказваў правільна і шмат разоў, атрымлівалі падарункі.

IMG_0872IMG_0699Дзеці пазнаёміліся з урыўкам твора “Выспа (Востраў) скарбаў” у апрацоўцы фінскага дзіцячага аўтара Мауры Куннаса ў выкананні студэнтак ФМА БДУ.

Напрыканцы нашай яскравай сустрэчы ўсіх дзяцей чакаў салодкі стол (цукеркі, печыва, сок, вада).

Пасля мерапрыемства настаўнікі казалі словы падзякі арганізатарам і гасцям свята, а дзеці яшчэ доўга дзяліліся сваімі ўражаннямі.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь