«Якія уражанні ад сустрэчы?» – пацікавіліся мы ў навучэнцаў ліцэя №10 ім. Жыжаля пасля імрэзы з таленавiтым музыкам, мастаком, тэлевядучым Андрусём Такіндангам.
“О, весела, цудоўна! Добры настрой, усмешкі. Ён размаўляў з намі “на одной волне”. Ён разумее нас, ведае музыку, якую мы слухаем. А песні якія цікавыя і сучасныя выконваў! Ды яшчэ іграў на домры! Клас!”
Гэта была не толькі творчая сутрэча з харызматычным, таленавітым Андрусём Такіндагам, гэта быў шчыры дыялог, цікавы і выступоўцу, і слухачам.
Вялікі дзякуй за пазітыў! Заўсёды рады бачыць Вас у Цэнтральнай дзіцячай бiблiятэцы!
Оставить комментарий