Малая Радзіма…. Яна ў кожнага свая… У кагосьці гэта горад Мінск, а ў кагосьці невялічкае мястэчка ці маляўнічая вёска недзе на ўскрайку пушчы.
І невыпадкова 2018 год аб’яўлены ў Беларусі Годам малой радзімы. Свае вытокі ведаюць і ганарацца імі ўсе. Таму мы і беларускі народ.
У дзіцячай бібліятэцы №2 з’явіліся выставы, прысвечаныя Году малой радзімы. У чытальнай зале ўзнікла карта Беларусі, дзе маленькімі кветачкамі паказаны мясціны нараджэння пісьменнікаў, якія былі гасцямі нашай бібліятэкі. І кветачкі ўпрыгожваюць кнігі з іх аўтографамі. А на старэйшым абанеменце на карце Беларусі рознакаляровымі сцяжкамі паказаны мясціны нараджэння нашых вядомых класікаў: Купалы і Коласа, Багдановіча і Быкава, Караткевіча і Шамякіна.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць нашу бібліятэку!
Оставить комментарий