Таямнічая планета Уладзіміра Мазго

мазм17 лютага, у цудоўны сонечны дзень, у дзіцячую бібліятэку імя В.Віткі №6 завітаў вядомы паэт, перакладчык, песеннік Уладзімір Мазго. Ён прынёс з сабою цудоўны настрой, многа сюрпрызаў і падарункаў.

Чытачоў 105-й сталічнай школы сустракалі песнямі “Несцерка” і “Белы буслік” на словы Уладзіміра Мінавіча, а таксама тэатралізаваным прадстаўленнем па яго казцы “Круты певень”.

Удзельнікі імпрэзы пазнаёміліся не толькі з вершамі і казкамі. З якім азартам чыталіся скорагаворкі, адгадваліся загадкі!

А яшчэ даведаліся , што такое акразагадкі, паліндромы, метаграмы. Кожнаму хацелася правільна адказаць і атрымаць падарунак. Жадаючыя набылі кнігі з аўтографам аўтара і пажаданнямі.

 

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь