Тамара Бунта ў гасцях у дзіцячай бібліятэцы №2

      №2 1Лета…Невялікае беларускае мястэчка …Шчаслівая пара дзяцінства…Усе гэта вельмі ярка ўяўляецца, калі чытаеш кнігу №2 4 Тамары Бунта “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”. Кнігу з вялікай цікавасцю чытаюць і дарослыя, і дзеці. Цудоўныя малюнкі мастачкі Аксаны Аракчэевай нагадваюць дарослым чытачам  сваё дзяцінства, дзе падзеі адбываюцца ў невялікім беларускім горадзе напрыканцы 1960-х гадоў мінулага стагоддзя. А юным чытачам цікава  даведацца пра тое, якім было дзяцінства ў іх бабуль. Сустрэча з аўтарам кнігі прайшла вельмі цёпла і прыемна. Дзеці з вялікай цікавасцю паслухалі невялічкія апавяданні ў выкананні пісьменніцы, а Тамара Пятроўна з задавальненнем адказвала на шматлікія пытанні чытачоў.  “Дзяцінства маё, пачакай!..” –  гэтыя словы Тамары Бунта нагадваюць тыя, хто прачытаў кнігу “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь