Свята Купалы

IMG_2305IMG_2308На белым свеце мноства таямніц і загадак . Іх досыць усім, хто жыве цяпер і хто будзе жыць у далёкай будучыні. Але кожнаму з нас хочыцца разгадаць хоць адну таямніцу.

З 5 ліпеня ў дзіцячай бібліятэцы № 14 пазнавалі старонкі жыцця Янкі Купалы, святкавалі Купалле і шукалі Папараць-кветку.

У рамках 135-годдзя з дня нараджэння нашага песняра бібліятэкары падрыхтавалі тры цікавыя мерапрыемствы: паэтычнае асарці “Янкаў вянок”, “Купальскія хованкі” і “Дзень Купалы ў бібліятэцы”.

На працягу трох дзён Купалава слова гучала для нашых чытачоў. У гэтыя дні мы чыталі вершы , слухалі песні і па-сапраўднаму шукалі Папараць-кветку, якая акурат расцвіла да юбілея Янкі Купалы на нашай бібліятэчнай клумбе. Як пісаў Васіль Вітка :“Папараць-кветку шукаў паэт, кветка самога знайшла паэта…”

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь