Сустрэча, якая пакінула след…

IMG_3413Колькі на свеце цікавых людзей, сустрэцца з якімі мы не мелі б магчымасці , бадай бы ніколі па розных прычынах.
Але ёсць дзіцячая бібліятэка №14! І ў яе сцянах падчас адбываюцца незвычайныя сустрэчы!

На гэты раз мы запрасілі ў госці Сяргея Тарасава.IMG_3417 Хто такі гэты чалавек? О! Асоба!
Ён аўтар 50 прац, апублікаваных у Расіі, на Украіне, у Польшы, Германіі, Швецыі, Злучаных Штатах Амерыкі…
Яшчэ ён – аўтар падручніка “Мая Радзіма — Беларусь” для 4-х класаў школы, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар кніг для дзяцей і падлеткаў, быў аўтарам і вядучым праграм Беларускага тэлебачання, аўтар сцэнарыяў мастацкіх і дакументальных фільмаў “Ідзі і глядзі”, «Пастка для зубра. Вітаўт», «Пастка для зубра. Ягайла», «Да вас, сучаснікі мае», «Званы Сафіі», «Слава Воршы», «Буквар», «Замкі Беларусі», «Беларусь на крыжы вякоў» і інш.

2000-06 год ён займаўся мінулым нашага горада Мінска, браў удзел у раскопках і назіраннях на вуліцах Нямігі ў Верхнім горадзе, Ракаўскім прадмесці… Ён з’яўляецца сааўтарам навучнай канцэпцыі музея гісторыі Мінска…
І гэта яшчэ не ўсё.
Разумееце, які чалавек быў у нас у гасцях! Хто лепш за яго можа расказаць падлеткам пра горад, у якім яны жывуць? Ды так распавесці, што захочыцца ганарыцца сваёй гісторыяй, сваім горадам тым, што ты — беларус!

Мы вельмі ўсцешаны гэтай сустрэчай і зычым Сяргею Тарасаву, каб яго мара пра музей гісторыі Мінска стала рэчаіснасцю і гэта адбылося на нашых вачах.

Дзякуй, Сяргей Васільевіч, што вы аддзялілі час на гэту сустрэчу. Яна застанецца ў нашай памяці і сэрцах…І дзякуем аудыторыі: вучням 172 школы. Вы былі дастойнай аудыторыяй!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь