Сустракаем Новы год

DSCN8048DSCN8043Дзіцячая бібліятэка № 8 гатова да сустрэчы Новага года. Мы ўпрыгожвалі-ўпрыгожвалі і нарэшце ўпрыгожылі сваю бібліятэку.

Прыкметы “больш ялінак на свята – больш чытачоў у новым годзе” працуе, таму да былых прыгажунь далучыліся новыя, зробленыя ў розных тэхніках. Да ялінак далучыліся снегавікі, зробленыя намі і падараныя чытачамі, і сімвал наступаючага года — сабакі.

DSCN7947DSCN8015Спадар Стэлажны прапануе падлеткам пачытаць навагоднія кнігі, а беласнежны пудзель – гісторыі пра сабак.

Навагоднія кампазіцыі размясціліся і ў нашых вялізарных вокнах. У адным – навагодні заснежаны лес, з Дзядулем Марозам, у другім – рэтравыстава навагодніх паштовак.

У нас прыгожа, незвычайна, весела і заўсёды нешта адбываецца.

Больш фота тут https://vk.com/detskaya_biblioteka8

Яшчэ боль тут https://www.facebook.com/people/Анфиса-Стеллажная/

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь