Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)

IMG_4032IMG_409919 чэрвеня ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага прайшла прэзентацыя кнігі  знакамітай шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм «Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)».

Спачатку ўступнае слова ўзяла пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Юханэсан.  Пасля тэатр «Лямцавая батлейка» прадставіў цудоўны спектакль пра тое, як у звычайнай сям’і нарадзілася і расце дзіця з асаблівасцямі развіцця. Акторкі Вераніка Фаміна і Наталля Леванава вельмі кранальна данеслі да слухачоў гісторыю дзяўчынкі з абмежаванымі магчымасцямі.IMG_4046

IMG_4135“Суперкнігу пра Біла з Болаю” пераклалі на беларускую мову Надзея Кандрусевіч і Алеся Башарымава, а таленавіты беларускі паэт Андрэй Хадановіч зрабіў так, каб пераклад загучаў эмацыйна і кранальна.

З вялікай цікавасцю вучні мінскіх школ №3, 101 і 161 слухалі пра хлопчыка Біла, у якога з’яўляецца маленькая сястрычка Бола – нагода для радасці, весялосці і гонару. Але час ідзе, і паступова сям’я пачынае разумець, што з Болай адбываецца нешта не тое, яна зусім не размаўляе. Кніга ў вершаванай форме распавядае пра жыццё маленькай дзяўчынкі, якая ніколі не будзе як усе. Пра звязаныя з гэтым радасць і гора, надзею і роспач. Пра тое, наколькі мы гатовыя жыць побач з тымі, хто не падобны да нас. Але найперш гэтая кніга пра любоў і здольнасць прымаць.

Гісторыя нікога не пакінула абыякавым. Нашы маленькія гледачы разам з героямі кнігі смяяліся і сумавалі. Напрыканцы сустрэчы ўсе дзеці атрымалі салодкія цукеркі ад пасольства Швецыі, а бібліятэка – кнігі.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь