«Сне-га-пад!»

СIMG_20181210_165528 - копия - копиятала добрай традыцыяй у зімовыя дні праводзіць у дзіцячай бібліятэцы №15 літаратурнае  свята-аўкцыён “Сне-га-пад!”. Такое  вясёлае свята адбылося ў нас 10 снежня. УIMG_20181210_163746 ролі аўкцыяніста выступіла паэт, перакладчык, лаўрэат міжнародных і беларускіх літаратурных конкурсаў, кіраўнік літаратурнай студыі “Малінаўскія галасы” Іна Мікалаеўна Фралова. Запрошаныя на свята пісьменнікі Ірына Тулупава і  Сяргей Трахімёнак падрыхтавалі для аўкцыёна жартоўныя лоты. У выніку вясёлых таргоў усе лоты былі прададзены за імправізаваныя “грошы” — “манюкі”, якія можна было зарабіць, правільна адказаўшы на пытанні віктарыны. Усе прысутныя з асалодай слухалі вершы і песні пад гітару у выкананні аўтараў. Ва ўрачыстай абстаноўцы пераможцы і ўдзельнікі конкурса “Мой першы падручнік – Буквар” атрымалі  прызы з рук пісьменніка Сяргея Трахімёнка.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь