Смачная кніга

EK0bR4PkrRgТак цудоўна, калі ўрок роднай мовыY25WYuadxVM і літаратуры праходзіць у незвычайных абставінах. А калі яшчэ і настаўніцай  будзе сапраўдная пісьменніца і паэтэса  — то гэта проста класна! Аксана Спрынчан выступала сёння ў ролі настаўніцы для вучняў чацвёртага класа і правяла для іх вельмі цікавы ўрок. На ім дзеці адгадвалі загадкі, шукалі імёны, назвы жывёл у назвах гарадоў, слухалі цікавыя гісторыі з жыцця Аксаны Вадзімаўны і яе літаратурнай сям’і. Не абыйшлося і без хатняга задання — дзеці абяцалі вывучыць  вершы з апошняй кнігі Аксаны Спрынчан «Смачная кніга»)) Вось так незвычайна можна праводзіць звычайныя урокі ў дзіцячай біблятэцы №16!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь