Шляхамі жыцця Радзівілаў

9vGoJsuyCAMYcpdpsq0B4019 верасня адбылася цудоўная экскурсія супрацоўнікаў ГУ “ЦСДБ г. Мінска” па землях, якія некалі належалі Радзівілам. Падчас вандроўкі мы ўбачылі дзівосныя непаўторныя помнікі гісторыі і культуры Беларусі, якія ў першую чаргу непарыўна звязаны з гісторыяй вялікага роду Радзівілаў.

Наш маршрут: Ішкальдзь — Паланечка — Вольна — Стайкі — Сталовічы — Нясвіж —Вялікая Ліпа — Новыя Навасёлкі — Вішнявец — Новы Свержань.

На працягу стагоддзяў Нясвіж з’яўляўся сталіцай ардынацыі князёў Радзівілаў. Гэта сапраўды прыгожы старажытны гарадок.

Вельмі ўразіў сваёй прыгажосцю замак-палац. Ён акружаны прыгожымі сажалкамі, уяўляе сабой сістэму аб’яднаных у адзіны ансамбль будынкаў, якія ўтвараюць вытанчаны двор.

Цікавая вандроўка па гістарычным помнікам падабалася ўсім і пакінула незвычайны след у памяці кожнага з нас.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь