“Сем камянёў” беларускага фэнтазі

IMG_407711 кастрычнікаIMG_4080 ў Дзіцячай бібліятэцы №14 адбылося мерапрыемства ў рамках культурнага праекта “Беларусь маладая” пад назвай “Герой дня ”: чарговая па ліку сустрэча і знаёмства з Аляксеем Шэінам – пісьменнікам, журналістам, аўтарам кнігі “Сем камянёў”. Вельмі прыемна, што і ў нашых сценах прайшла прэзентацыя “Сямі камянёў” і ўвогуле знаёмства з такім таямнічым жанрам літаратуры, як фэнтазі. Наш новы госць, Аляксей Шэін, літаральна з першых хвілін авалодаў сімпатыяй падлеткавай аўдыторыі. Ён аказаўся надзіва лёгкім, прыемным суразмоўцам: вёў нязмушана, проста дыялог з дзецьмі, задаваў ім цікавыя пытанні, за правільныя адказы ўручаў прызы-падарункі, якія, дарэчы, прынёс на імпрэзу. Паказваў пазнавальныя слайды пра фэнтазі, распавядаў пра тых легендарных асоб, што стаялі ля вытокаў зараджэння і развіцця гэтага жанру. І, сапраўды, мы ўсе нібыта павандравалі па старонках кніг знакамітых К.С. Льюіса, Дж. Р.Р. Толкіна, Яна Баршчэўскага, А.С. Пушкіна, М.В. Гогаля, Вацлава Ластоўскага, Уладзіміра Караткевіча і іншых. Дзякуючы аўтару “Сямі камянёў”,  усе прысутныя яшчэ раз адкрылі для сябе дзівосны, непаўторны, казачна-чароўны і вельмі багаты свет фэнтазі, асабліва беларускага! Вельмі прыемна, што на ніве сучаснай беларускай літаратуры ўзыходзяць такія імёны, выходзяць у свет такія высокаякасныя творы, і наша мова, наша культура ў вачах маладога падрастаючага пакалення гучыць і развіваецца наноў! Шчыра дзякуем спадару Аляксею за цудоўную сустэчу і знаёмства з кнігай!

 

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь