СЦЕЖКАМІ ПРОДКАЎ: фальклорна-абрадавае свята з удзелам Я.Малішэўскага і А.Хатэнка

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

яр3Паміж сваіх і чужакоўяр4

Яна мне ласкай матчынай…

Я.Купала. Спадчына

20 снежня ў бібліятэцы №6 ім.Віткі адбылося найцікавае мерапрыемства, у якім гарманічна і рытмічна зліліся паэзія і музыка. У нас у гасцях пабывалі музыка і гісторык Яраш Малішэўскі, а таксама культуролаг, этнограф і паэтэса Антаніна Хатэнка. Увазе чытачоў,васьмікласнікаў 105-й сталічнай школы, яны прапанавалі літаратурна-музычнае пазнавальнае шоу, у якім многія прысутныя ўпершыню пачулі незвычайныя факты, звязаныя з народным побытам, этнаграфіяй і пазнаёміліся з рэдкімі музычнымі інструментамі.У сваім выступе Яраш Малішэўскі выкарыстаў дуду, леру, перкусію, жалейку, варган і многія іншыя народныя інструменты. Музыка-лаўрэат шматлікіх прэмій, у тым ліку прэміі «Блакітны свін» (2016г) за цікавыя праекты, цудоўныя песні, папулярызацыю беларускай паэзіі, беларускай гісторыі і беларускай музыкі. Антаніна Хатэнка вяла жывы дыялог з аўдыторыяй, падчас якога школьнікі адказвалі на пытанні, звязаныя з роднай гісторыяй і міфалогіяй, а пераможцы віктарыны атрымалі ў падарунак прызы ад нашых гасцей.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь