Рыцарскі турнір у дзіцячай бібліятэцы

IMG_1645У бібліятэцы №3 адбылася незвычайная сустрэча  – гэта быў сапраўдны рыцарскі турнір! У бібліятэку завіталі Юрый Усціновіч і Андрэй Дундукоў - аматары  гісторыі роднагаIMG_1693 краю.

Яны з’явіліся перад вучнямі 4 класа сярэдняй школы №186 у рыцарскім адзенні, даспехах і паказалі “рыцарскую праграму”. Юрый і Андрэй прадэманстравалі баёўкі на мячах, уменне валодаць шаблямі і шмат цікавага распавялі пра ўзбраенне і вайсковыя традыцыі даўніх часов. Маленькія ўдзельнікі мерапрыемства з вялікай цікавасцю слухалі пра шляхцічаў,  Грунвальдсую бітву і крылатых гусарах.

Падчас гутаркі з дзецьмі рыцары пыталіся ў дзяцей, ці ведаюць яны, хто такія рыцары і калі яны жылі, успаміналі карані беларускай гісторыі. Вядома дзецям не зусім было лёгка адказваць на пытанні, але  размаўляць і бачыць такіх герояў было цікава і пазнавальна. Самыя кемлівыя дзеці атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма Беларусамі!”, а самы разумны хлопчык стаў уладальнікам самаробнага  цвіка.

Таксама госці бібліятэкі адказвалі на розныя пытанні дзяцей.  Аказваецца, што яны з маленства цікавіліся гісторыяй Беларусі. Юрый майстраваў з дроту зброю, ляпіў з пластыліну воінаў і разыгрываў сапраўдныя баталіі, а Андрэй дасканала вывучаў вайсковае жыццё тых далёкіх часоў.

З вуснаў дзяцей часта гучала слова “дзякуй” за цікавы аповяд, за выставу ўзбраення і за самую захапляльную частку праграмы – дэманстрацыю рыцарскага майстэрства.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь