“Ружы Надзеі Ясмінска”. Бібліяфэст – 2018.

441Калі верыць у цуды, то яны абавязкова збываюцца – у гэтым упэўнены бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі №4 і іх чытачы. На вуліцы хмурылася, а ў бібліятэцы было цёпла ад дзіцячых усмешак. У розных кутках былі чуваць радасныя выгукі: гэта дзеці знаходзілі свае малюнкі, захапляліся дзіўнымі ўборамі сябровак і самой бібліятэкі. Так так, бібліятэка ўпрыгожыла сябе незвычайнымі ружамі. Яны нагадвалі маленькіх прынцэс. І нездарма. Усё неверагоднае дзеянне было прысвечана кнізе “Сем ружаў” Надзеі Ясмінска - пераможцы прэміі «Бібліязважанне-2017» у намінацыі “Аўтар года”.

Героі кнігі ажылі і прыйшлі на наша свята. 42Як і падабае казцы, быў тут і сапраўдны прынц. Майстар-класы па вырабу руж, дэфіле дзяўчынак-руж, чытанне казак аўтарам, аўтограф-сесія, фотазоны, узнагароды і вельмі многа 43эмоцый і шчырых слоў.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь