«РОДНАЙ МОВЫ ТЫ КРЫНІЧКА” – літаратурная імрпрэза

фр2Шмат разнастайных мерапрыемстваў фр4праводзіць бібліятэка №6 імя Віткі да Дня роднай мовы. І сённяшняя сустрэча з беларускай паэтэсай Інай Фраловай стала гарманічным працягам дыялогу аб роднай культуры, родным слове.

На літаратурную сустрэчу мы запрасілі нашых чытачоў 9-10-х класаў 3-й сталічнай школы, якія з задавальненнем прынялі ўдзел у дыялогу. Іна Фралова – паэтка, перакладчыца, яна займае пасаду намесніка Старшыні гарадскога аддзялення Саюза Пісьменнікаў Беларусі . Яна дапамагае маладым і зусім юным пісьменнікам заявіць пра сябе. Дарэчы, разам з паэткай прыйшла маладая пісьменніца Наталя Алейнікава, якая таксама вельмі эмацыянальна  чытала свае творы. З-пад пяра І. Фраловай выйшлі тры паэтычныя зборнікі. «Белы бераг» — адзін з самых сталых і можа лічыцца «несумненнай творчай удачай», па словах Г. Пашкова, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

Іна чытала дзецям свае вершы, казала аб значэнні слова і мовы ў жыцці кожнага чалавека, яе думкі выдатна адлюстраваны ў вершы «Мова»:

 Няма дзе прытуліць мне галаву –

Разбураны мой дом, губляю веру.

Абрысы слоў кідаю на паперу.

Не ведаю жыву ці не жыву.

Найлепей таму краю анямець,

Дзе мову абражаюць недаверам.

Як адмяраем – будзе тая ж мера

Чужыя песні нашым дзецям пець.

Народзе мой, няўжо сярод людзей,

Табе маўклівым быць і непачутым.

Няўжо табе – мой велічны, славуты –

Жжыць вечна без прытулку і надзей!!?

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь