Разам чытаем – разам ствараем

IMG_20180121_131559IMG_20180121_130620У дзіцячай бібліятэцы №2 прайшла чарговая майстэрня “Разам чытаем – разам ствараем”, якая была прысвечана 85-годдзю з дня нараджэння беларускай мастачкі-ілюстратара дзіцячых кніг Алене Лось. З 2010 года нашы чытачы маюць магчымасць наведваць галерэю Алены Георгіеўны ў нашай бібліятэцы.

IMG_20180121_125030IMG_20180121_123400Майстар-клас па маляванню фарбамі правяла для нашых юных чытачоў мастачка з часопіса “Качели” Ганна Раманоўская. Дзеці малявалі коніка з кветкамі “у стыле Алены Лось”. Пад вясёлыя гукі дзіцячых песенак з-пад старанных пэндзлікаў з’явіліся  чароўныя, яскравыя конікі… Разам са сваімі дзецьмі малявалі і натхнёныя дарослыя!

Ганна Раманоўская цікава расказала пра  часопіс “Качели” і працу ў ім. На памяць аб сустрэчы  дзеці атрымалі падарункі.

 Хто ведае, можа сярод гэтых творчых дзетак вырасце сапраўдны мастак… Да новых сустрэч!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь