Прывітанне, Пэтсан і Фіндус!

3Сімпатычныя і забаўныя 4героі Пэтсан (Андрэй Такінданг) і Фіндус (Валерыя Валадзько), якія ажылі са старонак кніг шведскага аўтара, не маюць патрэбы ў прадстаўленні — яны вельмі папулярныя па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі. На нашай роднай мове ілюстраваныя гісторыі пра дзядулю Пэтсана і кацянятка Фіндуса пабачылі свет у серыі «Каляровы ровар».

А сёння Пэтсан і Фіндус завіталі  да нас у госці. Разам з маленькімі гледачамі вывучалі новыя беларускія словы, спявалі і танчылі разам, вучыліся казаць адно аднаму “Калі ласка” і “На здароўе”, і даведваліся якім чынам героі адпужвалі ад сваёй хаты ласага да курэй ліса.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь