Прэзентацыя кнігі “Возера Дзіва”

IMG_0259IMG_003310 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага адбылася прэзентацыя кнігі “Возера Дзіва” Міхася Пазнякова, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, якая перамагла ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”. Міхась Паўлавіч Пазнякоў – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтпразаікперакладчыккрытыкмовазнавец.

Новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата шэрагу літаратурных прэмій у галіне дзіцячай літаратуры склалі празаічныя і вершаваныя казкі на самыя розныя тэмы. Яны выхоўваюць любоў да ўсяго жывога — раслін, кветак, жывёл, птушак,— раскрываюць дзівосны і непаўторны свет роднай прыроды. Творы вучаць маленькіх чытачоў дабрыні, спагадлівасці, чуйнасці, любові да нашай цудоўнай Радзімы.

IMG_0119IMG_0151Вучні 4-х класаў сярэдняй мінскай школы № 145 з задавальненнем адгадвалі загадкі Міхася Паўлавіча і задавалі шмат пытанняў пра жыццё і творчасць пісьменніка. Упрыгожыла сустрэчу артыстка эстрады Вольга Багушынска, якая прачытала некалькі вершаў з кнігі Міхася Пазнякова “Святло дабрыні”. Прыемным сюрпрызам для прысутных стала выкананне песень на вершы Міхася Паўлавіча Пазнякова кампазітарам і спеваком Аляксандрам Якіменкам.

Напрыканцы свята знакаміты пісьменнік пажадаў прысутным дзецям быць уважлівымі, добра вучыцца, шмат чытаць і прыслухоўвацца да новых парад. За правільныя адказы і добрыя пытанні шмат дзяцей атрымалі прызы.

Жадаем Міхасю Паўлавічу творчых поспехаў і спадзяемся на новыя сустрэчы!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь