15 снежня ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Кастуся Шыдлоўскага “Васковыя таблічкі: погляд на мінулае і будучыню”.
Прэзентаваў кнігу гісторык, археолаг Мікола Плавінскі, а ў ролі рыцараў выступілі Юрый Усціновіч і Алесь Пятроўскі.
Вучні 6-х класаў СШ № 25 разважалі на чым пісалі ў сярэднявеччы, дзе вучыліся дзеці.Спадар Кастусь нагадаў, што як зараз выкарыстоўваюць планшэты, смартфоны, так раней выкарыстоўвалі васковыя таблічкі.
Кожны адукаваны чалавек меў такую васковую таблічку і захоўваў яе таксама ў чахлы. Для пісьма на васковай таблічцы выкарыстоўвалі завостраныя палачкі. Палачкі для пісання былі знойдзены ў розных гарадскіх паселішчах Беларусі. З дапамогай прэзентацыі вучням паказалі наколькі багатая наша гісторыя. Жыццё шляхцюка, іх адзенне, зброя – усё гэта ўявіць дапамагалі Юрый Усціновіч і Алесь Пятроўскі.
Спадары Юрый і Алесь паказалі бойку шляхцюкоў на шпагах і пазнаёмілі з асноўнымі відамі зброі 14-15 стагоддзяў. Ваяры добра валодалі сякерамі, кінжаламі, шпагамі, канчарамі.
Дзеці былі ў захапленні. Кожны пажадаў паўдзельнічаць у шляхецкай забаўцы і праверыць сваю раўнавагу. Выступоўцы параілі дзецям цікавіцца гісторыяй Беларусі і паабяцалі, што заўсёды будуць рады праводзіць такія сустрэчы.
Оставить комментарий