Прэзентацыя кніг Свэна Нурдквіста.

свен4Яркая,свен5 вясёлая, тэатралізаваная прэзентацыя кніг Свэна Нурдквіста прайшла сёння ў дзіцячай бібліятэцы №6 ім. В. Віткі для чытачоў трэціх класаў 105-й сталічнай школы. Нашымі гасцямі былі пісьменнік Аляксей Шэін і Таццяна Крыцкая-стваральніца арт-праекта «Альтанка для чытанкі». Лялечны тэатр » Пацешка «прадставіў музычны спектакль па кнізе С. Нурдквіста»Петсан сумуе». Феерычная, жывая пастаноўка выклікала шчырае захапленне маленькіх гледачоў. Далей нашы госці знаёмілі дзетак з іншымі кнігамі выдатнага шведскага аўтара, які стаў класікам дзіцячай літаратуры. Свэн Нурдквіст атрымаў сусветную вядомасць і стаў лаўрэатам прэстыжных літаратурных прэмій. Нездарма яго гісторыі пра Пэтсана і Фіндуса палюбіліся ўсім дзецям. А калі аповяд агучвае сапраўдны пісьменнік, гэта ўдвая цікава. Гучныя чытанні ўжо сталі традыцыйнымі ў многіх дзіцячых бібліятэках горада. Аляксей Шэін правёў літаратурную віктарыну, па выніках якой уручыў пераможцам прызы, а наша госця Таццяна правяла экспрэс майстар-клас па вырабе катка з папяровай шкляначкі. Як заўсёды, літаратурная прэзентацыя прайшла на «ура», бо бібліятэка ператварае чытанне ў свята, гульню, прыгоду!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь