Прэзентацыя кнігі Яўгена Зубовіча “Беларускі палкоўнік”

IMG_48723 верасня ў IMG_4889Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы навучальны год пачаўся з запамінальнай імпрэзы для  вучняў СШ № 60, 145 і ліцэя № 10. Адбылася прэзентацыя кнігі Яўгена Зубовіча “Беларускі палкоўнік”. Яўген Зубовіч і яго сябры паспрабавалі  праз тэатралізацыю падзей ажывіць эпоху сярэдзіны  17 стагоддзя. У краіне ў той час было шмат праблем, але, як і ва ўсе часы, людзі праяўляюць храбрасць, баязлівасць, каханне. Скончыўся залаты век, набліжаецца 13-гадовая вайна, час разбурэння і  жорсткасці.  Аўтар адзначае ва ўступе да кнігі:  “У тыя страшныя дні, месяцы і гады адкрылася сутнасць кожнага чалавека. Хтосьці праявіў сябе  як герой і патрыёт, а хтосьці – як баязлівец і здраднік”. Яўген Зубовіч папярэдзіў, што выйшла пакуль толькі першая частка рамана. Але беларуская гісторыя настолькі цікавая і захапляльная, што будзе  працяг кнігі.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь