Праект «Беларусь Маладая» або “Наперад у мінулае”

20181203_1403303 снежня20181203_141059 да нас, у дзіцячую бібліятэку №14, завіталі рэкантруктары гісторыі, “рыцары” – Юрый Усціновіч і Андрэй Дундукоў, а таксама фольк-гурт Lity Taler (“Літы Талер”) з кіраўніком – Дзянісам Шматко і выканаўцамі сярэднявечнай музыкі Буловіч Марыяй і Іллёй Целешам. Кажуць, што мода – адлюстраванне гісторыі, а гісторыя – гэта адлюстраванне часу, эпохі, побыту і складу жыцця людзей. Нас вабіць гісторыя сваёй таямнічасцю, а сапраўдныя аматары гісторыі мараць займець машыну часу і перанесціся ў які-небудзь яе перыяд.

У нас надарылася ўнікальная магчымасць апынуцца ў мінулым і павандраваць па Сярэднявеччы, дзе жылі рыцары, будаваліся і ўзводзіліся абарончыя замкі, а ў якасці зброі нашы продкі выкарыстоўвалі жалезныя мячы, шаблі і шчыты. На цэнтр залы выйшлі сапраўдныя сярэднявечныя музыкі і зайгралі… Аж мурашкі па скуры, – так прыгожа і велічна наўкола разнесліся гукі старадаўніх музычных інструментаў. І адразу нібы трапляеш у мінулае, на нейкі шляхетны баль або рыцарскі турнір. Неверагодны цуд і пачуццё гонару за сваіх продкаў! Касцюмы ў выступоўцаў надзвычай арыгінальныя: скураны вытанчаны абутак, унікальныя аксэсуары, падвязаныя поясам. Гэта розныя скураныя сумачкі, бо раней старажытнае адзенне шылася без кішняў, а патрэбныя штодня рэчы людзі насілі менавіта ў такіх торбачках-сумках. На рыцарах таксама было адпаведнае ўбранне: шляхетны жупан, вайсковыя даспехі, у руках жалезная зброя, а цэнтр сцэны ўпрыгожваў макет касцюма воіна-гусара 17 стагоддзя. Галоўны рэканструктар, гісторык, Юрый Усціновіч на працягу імпрэзы трымаў аўдыторыю ў захапленні. Ён не толькі расказваў пра розныя гістарычныя факты, але яшчэ і паказваў, як воіны-шляхцічы трымалі ў руках меч або шаблю, як трэніравалася і якія практыкаванні выконвалі, каб застацца пераможцамі, як спаборнічалі адзін з адным, як абараняліся ад ворагаў. Больш таго, спадар Юрый дазваляў жадаючым школьнікам таксама паспрабаваць сябе ў вайсковай справе, а за лепшыя адказы на яго пытанні па гісторыі Беларусі, уручаў дзецям розныя прызы. Лідэр фольк-гурта Lity TalerДзяніс Шматко вельмі цікава распавёў пра творчасць музычнага 20181203_144213калектыва.20181203_144358 Мы даведаліся, што ўсе ўдзельнікі гурта ўдала спалучаюць валоданне некалькімі музычнымі інструменамі: дуда, скрыпка, бузука, гуслі… У рэпертуары гурта гарманічна спалучаецца сярэднявечны і сучасны народны стылі, а музычныя творы (напрыклад, Шведскі вальс) выконваюцца на народных інструментах у аўтарскай апрацоўцы яго ўдзельнікаў. Lity Talerнясе  да слухача музыку, якая прайшла праз стагоддзі, і сёння цудоўна ўздымае настрой, выклікае пачуццё асалоды, велічы і магутнасці. У нас адбылося сапраўднае свята, сапраўдны экскурс у нашу гісторыю, багатую сваімі традыцыямі, унікальнай мовай і культурай. Спадар Ю.Усціновіч на прыканцы сустрэчы адзначыў: “Каб захапляцца і любіць нашу гісторыю, трэба шмат чытаць гістарычных твораў. Каб быць сапраўдным беларусам, патрыётам Радзімы, трэба ганарыцца сваімі продкамі. Каб будаваць будучыню, трэба памятаць пра свае карані і шанаваць мінулае”. Шчыра дзякуем нашым гасцям за такое цудоўнае, займальнае і цікавае падарожжа!

 

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь