Песні беларускай валадар

820170724_110732“Песні беларускай валадар”: майстар-клас арт-студыі Наталлі Няборскай “Каляки-Маляки” да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы

24 ліпеня ў дзіцячай бібліятэцы №10 адбыўся майстар-клас да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.

Наталля Няборская, кіраўнік арт-студыі «Каляки — Маляки», навучыла дзяцей ствараць гравюры па матывах паэзіі вялікага беларускага песняра і рабіць аквагрым, які захапіў нават настаўнікаў.

920170724_110853Чароўная Купальская ноч і папараць-кветка, прыгожая беларуская народная песня і геніяльная паэзія Янкі Купалы напоўнілі цяплом і радасцю сэрцы ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.

 

На купалле на святое

Рві, матуля, зелле тое,

Што ў нас папараць завецца!

I шчаслівым быць здаецца!

 

Як нарвеш яго даволі

Ў цёмным лесе, ў чыстым полі, —

Палажы за абразамі,

Пасвянці сваймі слязамі…

 

Двойчы, тройчы — а крапліста —

Злі слязою брыльянцістай

I чакай з яго прыплоду

Ад усходу да заходу…

 

Як узыйдуць з зелля кветкі. —

Будуць шчасце меці дзеткі,

Будзеш, маці, меці ў хаце

Долю, згоду і багацце!..

(Янка Купала, 1910 г.)

 

 

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь