Пчаліная навука

IMG_2237Лета. Сонейка грэе нас сваімі цёплымі праменьчыкамі. Горад зіхаціць водарам кветак.

13 чэрвеня прайшоўшы каля будынка дзіцячай бібліятэкі №14, можна было адчуць мядовы водар. Яго да нас і нашых чытачоў прынёс намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускія пчаляры” Мытько Сяргей Іванавіч.IMG_2259

Гэты вельмі цікавы чалавек у рамках Года навукі пасвяціў усіх прысутных у цікавую “навуку пчалярства.” З расповедаў Сяргея Іванавіча было цікава даведацца, як пабудавана пчаліная сям’я, як пчолы робяць мёд, якія расліны яны любяць і шмат іншага. А яшчэ была падрыхтавана цікавая пчаліная праграма. Гэта і віктарыны, і інтэрактыўныя гульні, і загадкі, і першае знаёмства маленькіх чытачоў з кнігай Мыцько Сяргея Іванавіча “Эйя – королева пчёл”. IMG_2261Кніга нашага госця – маленькая аповесць пра пчалінае каралевства, якую распавядае сама пчаліная каралева. Той хто яе прачытае, спазнае сапраўдны свет пчалінага жыцця.

Адным словам, у гэты дзень мы і мёд пакаштавалі, і мядовую казку пачыталі, і паслухалі гімн беларускіх пчаляроў у выкананні Сяргея Іванавіча. Пчаліная навука аказалася вельмі цікавай і смачнай. Дзякуй вялікі нашаму госцю!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь