Паэтычны свет Уладзіміра Мазго

0C_nkZnS1pwimage2 (2)У сераду 4-га кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя Васіля Віткі прайшло сапраўднае свята дзіцячай кнігі. Пачэсным госцем свята стаў знакаміты паэт і перакладчык, старшыня секцыі дзіцячай літаратуры Саюза Пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мінавіч Мазго.

Падчас свята Уладзімір Мінавіч пазнаёміў чытачоў бібліятэкі са сваімі вершамі і загадкамі, а таксама ўласнымі перакладамі казак народаў Аўстраліі і казак Андерсена на беларускую мову. Вучняў сярэдняй школы № 60, што завіталі на свята, чакаў прыемны сюрпрыз – тэатралізаванае папуры лялечнага тэатра “Пацешка” паводле казак пісьменніка.

Падчас свята госці сустрэчы змаглі, нават, паслухаць песні на словы Уладзіміра Мінавіча. А напрыканцы дапытлівая чытачы літаральна закідалі Уладзіміра Мінавіча самымі рознымі пытаннямі: пра дзяцінства і пра таленавітых сваякоў, пра хобі і любімыя прадметы ў школе, пра адносіны да ўласных твораў і пра адметнасці менавіта дзіцячых твораў пісьменніка.

Развітваючыся, Уладзімір Мінавіч у якасці пажадання прыгадаў трапныя словы з уласнага верша: “Не гуляйце, дзеці, доўга ў Інтэрнэце з дапамогай мышкі, а чытайце кніжкі”.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь