Няхай заўсёды будзе мама

UM5xNShezikВось і прыйшла каляндарная вясна.oup7_vL-9eQгощш І хаця на вуліцы вельмі снежна і марозна, але яе прыход адчуваецца ва ўсім. Ласкавае сонейка шчодра шле сваё цяпло на зямельку, “заплакалі” стрэхі, зачырыкалі вераб’і, шумна высвятляючы адносіны паміж сабою. І міжволі радуецца ўсяму гэтаму душа. А яшчэ радуецца яна і таму, што вось-вось наступіць 8-га сакавіка.

Мнагалюдна ў гэтыя дні і ў бібліятэцы імя В.Віткі. Стала традыцыяй штогод ладзіць тут святы , прысвечаныя мамам. Падрыхтаываліся не толькі супрацоўнікі бібліятэкі, але і вучні 2-х класаў 60-й сталічнай школы. Яны чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсах, літаратурных віктарынах, малявалі незвычайныя кветкі, а казачныя персанажы Саша і Пеця з тэатра “Пацешка” павіншавалі нават Бабу Ягу, якая потым ператварылася ў добрую Фею, зачараваную Кашчэем Бессмяротным. Свята ўдалося! Наперадзе яшчэ два дні, якія таксама будуць у бібліятэцы святочнымі і мнагалюднымі!!!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь