Непрыручаная птушка Палесся

Хаджу па нівах, па лугах азёрных,

Начую летуценна ў будане

І думаю, чаму мне так прасторна?

І песня прылятае да мяне…

яни 2яни 3У дзіцячай бібліятэцы № 6 ім. В. Віткі прайшла літаратурная арт-сустрэча, прысвечаная дню нараджэння Яўгеніі Янішчыц, вядомай паэткі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Дзяржаўнай прэміі БССР ім. Я. Купалы.

Увазе выпускнікоў 3-й сталічнай школы была прадстаўлена прэзентацыя аб жыцці і творчасці паэткі, гучала прыгожая музыка і яе  пранікнёныя вершы ў выкананні вядучай. Яўгенію Янішчыц з яе ж лёгкай рукі называлі «палескай ластаўкай», «кнігаўкай», яе паэтычныя радкі поўныя пяшчоты і мудрасці, у іх адчуваецца тонкі лірызм і ранімая душа жанчыны:

 “Ёсць мудрае, адзінае жаданне

Дарэшты зразумець, чаму з вякоў

Нам раніць сэрца кожнае вяртанне

І, кожнае шчымлівае спатканне

Не умясціць у рамкі гучных слоў!

Жыццёвы шлях паэткі трагічна абарваўся, але багатая творчая спадчына захавалася. Зборнікі вершаў не прастойваюць на паліцах бібліятэкі, а знаходзяць свайго чытача, бо «пачынаецца ўсё з любві»…

 

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь