На працягу ўсяго века – кніга вучыць чалавека

фото 1фото“Маці і настаўніцай усіх добрых спраў, крыніцай ведаў, гаючымі лекамі для душы” стала для чалавека друкаваная кніга і пачатак ёй даў Францыск Скарына – слаўны сын горада Полацка.

Філіял дзіцячай бібліятэкі № 3 далучаецца да святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў рамках праекта “Кніга – мост праз вечнасць” і прадстаўляе выставы:

На працягу ўсяго века – кніга вучыць чалавека” на якой прадстаўлены кнігі рознай тэматыкі, ў тым ліку па дамаводству, народным рамёствам і вельмі ўпрыгожваюць яе вырабы нашых чытачоў, выкананыя па гэтым кнігам. Прыцягвае погляд чытачоў вышыты з пяшчотай абрус.

Да вытокаў першапісьменства” – выстава знаёміць з гісторыяй кнігадруку, жыццём Франціска Скарыны, асноўнымі экспанатамі якой з’яўляюцца: Біблія, зборнік Падарожная кніжка Скарыны, Трэбнік – старадаўняя кніга малітваў XIX стагоддзя на стараславянскай мове (зберажоная супрацоўнікам бібліятэкі), камень і бяроста, якімі карысталіся ў даўнія часы для пісьма.

Запрашаем у бібліятэку-філіял № 3.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь