На чоўне сабраўся ў бязмежную даль…

«На чоўне сабраўся ў бязмежную даль…» – урачыстае адкрыццё чытанняў.

УСІМ! УСІМ! УСІМ!

Сёння ў нас свята!

Хто любоў да кнігі мае

Нас ніколі не мінае.

Мы гасцям заўсёды рады.

Шчыра ўсіх мы вас вітаем!

в2в415 мая, у дзіцячай бібліятэцы № 6, якая носіць імя вядомага дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі, адбылася першая сустрэча штогадовага цыкла «Віткаўскіх чытанняў».

Мерапрыемства прайшло для чытачоў 4 класаў, якія на імправізаваным чоўне адправіліся ў займальны свет кніг. Дзеці пачулі цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка, прасачылі асноўныя вехі яго творчага шляху.

в1в5Увазе юных гледачоў быў прапанаваны спектакль лялечнага тэатра «Пацешка» па матывах казкі В. Віткі «Ваверчына гора» і «Доктар Нос». Затым школьнікі пабывалі на экскурсіі ў філіяле музея часопіса «Вясёлка», які карыстаецца нязменным поспехам і славай у нашым раёне. Бо Васіль Вітка быў самым першым галоўным рэдактарам і заснавальнікам гэтага цудоўнага часопіса для дзяцей.

 

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь