Мы вясну гукаем

IMG_6530IMG_6517У дзіцячай бібліятэцы № 3 добрай традыцыяй стала праводзіць  народныя святы.

Мэта: знаёміць удзельнікаў мерапрыемстваў з народнымі традыцыямі, выхоўваць любоў да роднага краю, прыроды, да Радзімы і яе людзей, садзейнічаць вяртанню дзяцей да вытокаў народнай культуры, развіваць і творча памнажаць народную спадчыну.

Так, у красавіку, было арганізавана і праведзена  свята “Гуканне вясны” для вучняў сярэдняй школы № 210.

Атрыбутам свята стаў стол, засланы вышытым абрусам, на якім размясціліся бумажныя птушкі, макет сонейка, рознакаляровыя вяночкі і талерка з печанымі “жаўранкамі”.

Падчас сустрэчы адбыўся прагляд прэзентацыі, гучалі прыказкі, прымаўкі, галасы птушак і вясновыя песні. Дзеці гулялі, адказвалі на пытанні і прымалі ўдзел у майстар-класе па вырабу птушак з бумагі.

У канцы мерапрыемства бібліятэкары пачаставалі дзяцей смачнымі “жаўранкамі”.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь