Мой родны кут, як ты мне мілы…

IMG_2918IMG_298527 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы знакамітага фотамастака Міхаіла Крыжаноўскага “Мой родны кут, як ты мне мілы…”. Выстава прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.

IMG_2777IMG_2793Міхаіл Крыжаноўскі – удзельнік міжнародных і гарадскіх фотавыстаў і конкурсаў. Ён праводзіць персанальныя выставы і творчыя вечары ў бібліятэках і каледжах. Аўтарскія фотаработы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Германіі і Швецыі. Аўтар фотавыставы ўдзельнічае ў дабрачынных праектах.

На прэзентацыі выставы прысутнічалі журналіст, пісьменніца, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі  Алена Стэльмах  і  аўтар фотаальбома “Зачараваны Беларуссю” Уладзіслаў Цыдзік.

Упрыгожыла сустрэчу выступленне спевака і кампазітара Аляксандра Шукшына, кампазітара і паэта Генадзя Гаршкова, вучня Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №6 Лембіеўскага Максіма і яго выкладчыцы Вольгі Воінскай.

На прэзентацыю былі запрошаны вучні сталічнай школы № 67 8А і 8Б класаў.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь