Мова родная – мова модная!

фото 1 (2)фото 322 мая ў дзіцячай бібліятэцы № 3 прайшла інтэлектуальная гульня – віктарына “Мова родная – мова модная!”.  За аснову была ўзята тэлепраграма “Размаўляем па-беларуску”.

У спаборніцтве прынялі ўдзел 2 каманды, дзе кожны ўдзельнік змог паказаць сваё веданне роднай мовы.

Цікава і займальна прайшлі разнастайныя конкурсы, віктарыны і гульні. Вучні так захапіліся справай, што і не заўважылі як хутка прайшоў час, але ўсе разам адзначылі, як меладычна гучыць наша родная мова.

фото 5І сёння абавязак усіх нас – шанаваць сваю мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

Хочацца адзначыць, што перамогу атрымала каманда пад дэвізам:

Мы “Рамонкі” – супер клас!

Пераможам сёння вас!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь