Менск і Няміга

Хто з мінчан не ведае, дзе знаходзіцца стары Мінск? Спытайце – і вам любы адкажа: ”Там, на Нямізе”. Сапраўды, там, дзе калісці ўзвышаліся валы старажытнага горада, дзе пераклікаліся званы цэркваў і касцёлаў, віравала жыццё – сёння вуліца Няміга…

mQAbFUFLCUsTNTOixSykmo9 лютага ў дзіцячую бібліятэку №6 В.Віткі наведаў найцікавейшы вучоны, археолаг, кандыдат навук, спецыяліст у пытаннях узнікнення і развіцця беларускіх гарадоў 9-17 ст., пісьменнік Сяргей Тарасаў, які праводзіў раскопкі Верхняга і Ніжняга замкаў Полацка, удзельнічаў у археалагічных даследваннях Мінскага замчышча на рацэ Менка, даследваў старажытны Мінск, праводзіў раскопкі на вуліцы Няміга, Гандлёвая ў Верхнім горадзе.

Гадзіну гісторыі С.Тарасаў правёў для 9-11 класаў сталічнай школы №60. І гэтая гадзіна праляцела як адна хвіліна – такімі цікавымі былі факты, якімі дзяліўся госць бібліятэкі.

Тэмы, якіх кранаўся пісьменнік і вучоны, вельмі цікавыя і актуальныя: тайны знікнуўшых скарбаў, мода і інтэрьер у старажытным горадзе, значэнне тэрміна “сволочь” і чаму маленькая кніга даражэй за золата – пра ўсё гэта пачулі сёння наведвальнікі бібліятэкі з першых вуснаў вучонага-практыка, пісьменніка Сяргея Тарасава.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь