Мая малая радзіма – Мінск, а хлеб — усяму галава

JwNir7RcJhMГоду малой радзімы, а таксама  хлебу было638uP_Dn9Fg  прысвечана  мерапрыемства для выхаванцаў дзіцячага садка № 288 , якое адбылося ў дзіцячай бібліятэцы №12.  Дзеці даведаліся , што ў кожнага з нас ёсць вялікая радзіма – Рэспубліка Беларусь , а горад Мінск –  наша малая радзіма, дзе мы нарадзіліся, зрабілі першыя крокі, першыя адкрыцці свету,  дзе жывуць нашы мама і тата.

3Q4-2a4GJCkХлопчыкі і дзяўчынкі пагадзіліся,  што душа народа – гэта фальклор : казкі, легенды, паданні, прыказкі і прымаўкі, якіх, дарэчы,  дзеці  вельмі многа прыгадалі.

У выніку агульных разважанняў дашкольнікі прыйшлі да высновы :  вельмі шмат павагі і гонару надае беларускі народ хлебу, цяжкай працы па яго здабыванні, хлеб трэба берагчы і шанаваць. Затым паслухалі беларускую народную казку “Лёгкі хлеб”.

Напрыканцы сустрэчы дзеці пакаштавалі хлеба з соллю. Смаката!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь