Мастак слова

IMG_8215IMG_8234Як вядома, любая кніга пачынаецца з пісьменніка. Яго фантазія прымушае чытача журыцца, радавацца, разважаць і думаць. Вельмі добра, калі ёсць магчымасць сустрэцца з пісьменнікам.

У дзіцячай бібліятэцы № 3 вучні школы № 186 змаглі пагутарыць з вядомым беларускім празаікам, паэтам, перакладчыкам Яўгенам Хвалеем. Падчас сустрэчы дзеці пазналі шмат цікавага пра жыццё і творчасць пісьменніка. Адбыўся сапраўдны дыялог.

Яўген Хвалей прадставіў сваю новую кнігу вершаў “Яблык з радзімкай”. Назву кніга атрымала ў гонар кароткага і разам з тым запамінальнага  верша:

“Кажа Юля Дзімку,

Яблык круцячы ў руцэ:

 – Глянь, на яблыку – радзімка,

Нібы ў мамы на шчацэ”.

Пад адной вокладкай кнігі знайшлося месца вершам, скарагаворкам, загадкам і нават вершаванай казцы.

Пад канец сустрэчы, аўтар пазнаёміў юных чытачоў з новымі вершамі і загадкамі, якія яшчэ не былі апублікаваны.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь