«Мама Му, Крумкач і Каляды» − прэзентацыя  кнігі Ю.Вісландэр з удзелам лялечнага тэатра “Лямцавая батлейка”

кал2Сёння ў нашай бібліятэцы імя Віткі шматлюдна і весела, да нас у госці прыехаў лялечны тэатр «Лямцавая батлейка» Веранікі Фаміной са сваім спектаклем, які быў прадстаўленыкал1 вучнем другога класа сярэдняй школы №80. Казачная, урачыстая атмасфера лёгкім анёльскім крылцам кранула нашага храма культуры і дзеянне пачалося… Мама Му і Крумкач так спадабаліся нашым чытачам, што некаторыя дзеткі ўставалі са сваіх месцаў, каб лепш убачыць і запомніць казачных герояў. А тыя, у сваю чаргу, павесяліліся на славу. То гулялі ў дэтэктываў, то прыбіраліся, то рыхтавалі навагоднія дары. Невялікія падаруначкі ў выглядзе нарыхтоўкі навагодняй паштоўкі атрымаў кожны глядач спектакля, выступленне тэатра пакінула незабыўныя ўражанні ў памяці дзяцей.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь